Сведения о музее

Музей Баявой славы

     Школьны гісторыка-краязнаўчы музей баявой славы быў адкрыты 25 красавіка 2005 г. Музей створаны па ініцыятыве былога настаўніка гісторыі і геаграфіі Ломыша Васіля Сяргеевіча пры актыўнай падтрымцы адміністрацыі школы, педагагічнага і вучнёўскага калектываў з мэтай захавання гістарычнай памяці і актывізацыі патрыятычнага выхавання моладзі. Музейныя экспазіцыі прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Тэма Вялікай Айчыннай вайны прадстаўлена праз фотаздымкі і дакументы, якія адлюстроўваюць гераізм і бясстрашнасць воінаў, якія змагаліся на франтах, у партызанскіх атрадах, кавалі перамогу ў тыле ворага. Наведваючы наш музей, вы зможаце акунуцца ў атмасферу ваенных дзеянняў з дапамогай макета вызвалення Зэльвы ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў. Цэнтральнае месца ў музеі займае экспазіцыя"Трагедыя і доблесць Афгана" . Матэрыялы экспазіцыі расказваюць пра асноўныя вехі жыцця выпускніка школы Уладзіміра Ляха, які загінуў у Афганістане.

Дата заснавання музея: 25 красавіка 2005 года
Профіль музея: гісторыка-краязнаўчы
Займаемая плошча (кв.м.): экспазіцыі  33 м.
Колькасць экспанатаў усяго 984, у т.л.  асноўнага фонду 547.
Поўны адрас музея, тэлефон: Гродзенская вобласць, Зэльвенскі раён, аг.Міжэрычы, вул.Маладзёжная, 8, тэл.015 64 714 88, 01564 72031
Кіраўнік музея : Міхальчык Таццяна Міхайлаўна

Мэты і задачы работы музея

1. Выхаванне патрыятызму, нацыянальнай годнасці і самасвядомасці падрастаючага пакалення на прыкладзе гераічнага подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны;

2. Увекавечанне подзвігу і памяці нашых землякоў, ахова і добраўпарадкаванне помнікаў, брацкіх пахаванняў на тэрыторыі сельскага савета, павага, міласэрднасць, аказанне шэфскай дапамогі ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, ветэранам працы і інвалідам;

3. Выхаванне вучняў на прыкладзе жыцця і подзвігу Уладзіміра Ляха, воінаў-афганцаў, лепшых традыцый Міжэрыцкай школы, гісторыі жыцця, вучобы і пачэснай працы яе выпускнікоў.

 
Асноўныя раздзелы экспазіцыі:
  • “Зэльвеншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны”,
  • “Час барацьбы і выпрабаванняў”,
  • “Зэльвеншчына партызанская”,
  • “Вогненнымі дарогамі вайны”, 
  • “Ваш подзвіг бессмяротны   і памяць навекі”,
  • “Іх лёс звязаў з Зэльвай”,
  • “Старонкі з жыцця герояў”,
  • “На шляху да Вялікай Перамогі”,
  • “Аб славе, доблесці і гонару”,
  • “Трагедыя і доблесць Афгана”,
  • “Іх аб’яднаў Афганістан”, 
  • “Яго імя носіць школа”,
  • “Рэха Афганскай вайны”,
  • "Нельга зразумець, нельга забыць".
Асноўныя накірункі дзейнасці музея ва ўстанове адукацыі:
  • краязнаўчы;
  • культурна – асветніцкі;
  • уключэнне музея ў адукацыйны і выхаваўчы працэс установы;
  • масавая экскурсійная работа;
  • навукова-даследчай дзейнасць;
  • пошукавая работа;
  • ажыццяўленне ахоўных мерапрыемстваў  па зберажэнню і захаванню каштоўных экспанатаў.

Формы работы музея :

  • экскурсіі;
  • урокі мужнасці;
  • заняткі з актывам;
  • тэматычныя вечары;
  • класныя гадзіны;
  • лекцыі;
  • конкурсы, віктарыны;
  • распрацоўка заданняў класным калектывам для папаўнення фондаў музея.
поделиться в: